ІСА́КІЕЎСКІ САБО́Р у С.-Пецярбургу,

помнік позняга рус. класіцызму. Закладзены ў гонар Пятра I, названы імем св. Ісакія Далмацкага. Пабудаваны ў 1818—58 паводле праекта А.​А.​Манферана (дапрацаваны ў 1821—25 В.​П.​Стасавым, А.​А.​Міхайлавым 2-м). Манум. аб’ём будынка (агульная выш. 101,52 м, памеры ў плане 111,5 м × 97,6 м) завершаны купалам (дыяметр 21,83 м), з чатырох бакоў да яго прымыкаюць 8-калонныя порцікі карынфскага ордэра з франтонамі, аздобленымі статуямі па вуглах і гарэльефамі ў тымпанах (скульптары І.​П.​Віталі, А.​В.​Лаганоўскі, П.​К.​Клот і інш.). Інтэр’ер сабора апрацаваны малахітам, парфірам, мармурам, аздоблены мазаікай і размалёўкамі (жывапісцы К.​П.​Брулоў, Ф А.​Бруні). Да 1917 гал. храм горада. З 1931 музей.

Літ.:

Арзуманян АМ. Адмирал. М., 1980.

Ісакіеўскі сабор.

т. 7, с. 328

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)